Фінал кубка Прэзідэнта. "Металург" і "Брэст" рыхтуюцца да чацвёртага матча серыі да 4 перамог

16 апреля 2024

У Брэсце "ваўкі" пазмагаюцца супраць "зуброў" ў бітве за Кубак Прэзідэнта ў чацвёртым матчы. Хакейны сезон у Беларусі можа завяршыцца ўжо 16 красавіка. Зараз права на памылку ў гаспадароў больш няма: "Металург" забраў тры папярэднія сустрэчы, любая наступная перамога можа прынесці ім чацвёрты тытул у гісторыі і трэці запар.

У горадзе над Бугам працуе здымачная група Агенцтва тэленавін. Крысціна Камыш распавяла, што адбываецца на арэне (відэа).