У Беларусі стартаваў Тыдзень міру

15 сентября 2015

Традыцыйна ён пачынаецца з 15 верасня - Дня міру ў нашай краіне - і працягваецца да 21 верасня - Міжнароднага дня міру, заснаванага Генасамблеяй ААН. Сёння ж па ўсёй краіне прайшлі святочныя мітынгі, толькі ў сталіцы ля стэлы "Мінск - горад-герой" сабраліся каля 700 беларусаў.

Кожны маленькі беларус, які народзіцца ў Тыдзень міру, атрымае падарункі і спецыяльны сертыфікат "Дзіця міру".