У Расіі павялічылася плошча лясных пажараў

26 мая 2015
У Сібіры гарыць ужо больш за 100 000 гектараў. Да барацьбы са стыхіяй прыцягнутыя вайскоўцы. За сітуацыяй сочаць з паветра. Па рашэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу Рэспубліцы Хакасія і Забайкальскаму краю Расіі. Паводле пастановы ўрада наша краіна адправіць у пацярпелыя рэгіёны дапамогу на суму больш як два мільярды рублёў. Паводле новай інфармацыі, ад агню пацярпела каля паўтары тысячы прыватных жылых дамоў, больш за палову з іх у Рэспубліцы Хакасія. У васьмі пунктах часовага размяшчэння зараз знаходзяцца 528 чалавек, у тым ліку 114 дзяцей.