У Беларусі пачалі распрацоўваць новую нацыянальную праграму дэмаграфічнай бяспекі

15 мая 2015

У Беларусі пачалі распрацоўваць новую нацыянальную праграму дэмаграфічнай бяспекі на наступныя пяць гадоў. Зараз у краіне захоўваецца станоўчы прырост насельніцтва. У 2014-м на свет з'явіліся амаль 120 тысяч немаўлят. Гэта рэкордны паказчык за апошнія 20 гадоў. Прычым, прасочваецца відавочная тэндэнцыя да стварэння сем'яў шматдзетных. Палова бацькоў у Беларусі выхоўвае двух і больш дзяцей. І гэты паказчык можа ўзняцца яшчэ вышэй! Сацыёлагі прагназуюць бебі-бум. Акрамя таго, як адзначылі ў Мінпрацы і сацабароны, адзін з важных пунктаў новай праграмы - роўны ўдзел бацькоў у выхаванні дзяцей. "Адказнасць мужчын" - менавіта пад такім дэвізам праходзіць сёння і Міжнародны дзень сям'і.