Вырашыць праблемныя пытанні беларусам дапамагае практыка выязных прыёмаў грамадзян

16 мая 2018

Сёння ў Маладзечне на пытанні адказваў губернатар цэнтральнага рэгіёна. Рамонт даху на адным з дамоў у горадзе стаў, бадай, самым вострым пытаннем. Жыхары больш як 5 гадоў вядуць перапіску з мясцовай уладай з просьбамі адрамантаваць дах. Аднак замест рэальнай дапамогі ўсе гэтыя гады атрымліваюць толькі адпіскі.

І ўсе ж сёлета мясцовыя ўлады паабяцалі капітальна адрамантаваць дах. Праўда, толькі ў лістападзе. Што не задаволіла жыхароў дома? Анатоль Ісачэнка паабяцаў у найкарацейшыя тэрміны закрыць пытанне.

Акрамя таго, людзей хвалявалі пытанні рамонту дарог, афармлення зямельных участкаў і прыватызацыі нерухомасці.