У аграгарадок Порплішча Докшыцкага раёна прыйшоў прыродны газ

7 сентября 2017

Аграгарадок Порплішча Докшыцкага раёна стаў чарговым населеным пунктам, куды прыйшоў прыродны газ. Сімвалічны факел запалілі падчас урачыстай цырымоніі. Ветку газаправода даўжынёй у 5,5 кіламетра прыбудавалі ў кароткі тэрмін - за месяц. З прыходам блакітнага паліва населены пункт, дзе пражываюць 715 чалавек, атрымае дадатковы імпульс для прамысловага і сацыяльнага развіцця. У найбліжэйшы час да газавай веткі падключаць жылую забудову, зернесушыльны комплекс, школу, дзіцячы сад, урачэбную амбулаторыю.

Порплішча стаў 113 аграгарадком у паўночным рэгіёне, куды прыйшло блакітнае паліва. Па працягласці газавых сетак Докшыцкі раён займае чацвёртае месца ў Віцебскай вобласці.