Удзельнікаў эстафеты Перамогі сустрэлі на Кургане Дружбы

18 февраля 2020
Эстафета Перамогі працягвае сваё вялікае падарожжа. Сёння ўдзельнікаў акцыі сустрэлі на Кургане Дружбы  на стыку трох дзяржаў:  Беларусі, Расіі і Латвіі. Тут кубак у выглядзе пагранічнага слупа перадалі расійскім пагранічнікам.

Старт памятнай эстафеце быў дадзены 5 лютага  ў Брэсцкай крэпасці і адначасова ў расійскім Мурманску. Двума маршрутамі яна пройдзе па тэрыторыі дзевяці краін.

У Беларусі эстафетная група прайшла ўздоўж дзяржаўнай мяжы з Украінай, Польшчай, Літвой і Латвіяй. Завершыцца эстафета Перамогі 28 мая ў Дзень пагранічніка ў Маскве.

Да гістарычнай падзеі далучылася  і Марына Раманоўская (відэа). 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя