Парламент ратыфікаваў пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС

2 апреля 2020
Cёння парламент ратыфікаваў пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС і рэадмісіі. Раніцай іх разгледзелі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а пазней міжнародныя дагаворы падтрымалі і сенатары. Гэта пытанне стала першым  на парадку дня вясновай сесіі Савета Рэспублікі. З прывітальным словам выступіла спікер  Наталля Качанава. Яна пазначала арыенціры для работы верхняй палаты Парламента. І сёння Наталля Качанава расказала,  што  работа  сенатараў са зваротамі грамадзян  даказала сваю эфектыўнасць - у Савет Рэспублікі паступаюць лісты з падзякамі.