У беларускіх парламентарыяў працягваецца дзявятая сесія

12 мая 2016

Сёння дэпутаты разгледзелі 15 пытанняў. У першым чытанні адзін з сацыяльна значных дакументаў - папраўкі ў закон аб гарантыях сацабароны дзяцей-сірот. У прыватнасці, удасканалены парадак забеспячэння іх жыллём. Сацыяльнае жыллё дзецям-сіротам будуць падаваць на 5 гадоў. Пасля гэтага часу кватэры ўключаць у склад камерцыйнага жылля. Гэтая катэгорыя насельніцтва атрымлівае і права на льготны крэдыт на паляпшэнне жыллёвых умоў.

Тамара Красоўская, намстаршыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "На працягу 5 гадоў яны жывуць у памяшканні сацкарыстання, яны маюць права скарыстацца гэтым льготным крэдытаваннем - пабудаваць сваё ўласнае жыллё, а калі яны не скарысталіся гэтым правам, то па заканчэнні 5 гадоў дадзенае сацжыллё пераходзіць у статус арэнднага. Гэта іх права і будзе іх стымуляваць, для таго што яны самі павінны падбаць пра дарослае жыццё. Так, дзяржава аказвае ім дапамогу, усе дзяржорганы, але ў тым ліку яны павінны самі клапаціцца пра свой лёс".

У другім чытанні парламентарыі ратыфікавалі некалькі міжнародных дакументаў. Сярод іх - пагадненне паміж Беларуссю і Пакістанам аб узаемным падаванні зямельных участкаў для дыпламатычных прадстаўніцтваў.