Звыш 65 тысяч маленькіх мінчан правядуць лета ў дзіцячых аздараўленчых лагерах

2 июня 2016

Гульні на адкрытым паветры і спевы ля вогнішча - звыш 65 тысяч маленькіх мінчан правядуць лета ў дзіцячых аздараўленчых лагерах. Пуцёўкі на першую змену ў загарадных месцах адпачынку цалкам раскуплены. Засяленне завершыцца 7 чэрвеня. Акрамя здароўя, дзятва зможа ўзмацніць і прафесійныя веды - на тэрыторыі Мінскай вобласці профільныя лагеры падрыхтавалі спецыяльныя лінгвістычныя, біялагічныя і мастацкія праграмы. На тэрыторыі многіх дзіцячых аздараўленчых устаноў з'явіліся новыя спартыўныя пляцоўкі і комплексы, а адзін з лагераў атрымаў уласны вяровачны гарадок.

Сёлета на мадэрнізацыю і абнаўленне аздараўленчых лагераў сталічная мэрыя накіравала амаль 7 мільярдаў рублёў. Частку сродкаў сабралі падчас Рэспубліканскага суботніка.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя