Гандляроў небяспечнымі псіхатропамі затрымалі супрацоўнікі наркакантролю Мінскай вобласці

12 августа 2016

Продажам смяротнага парашка зараблялі двое маладых людзей. Аднаму з дылераў 22 гады, а другому 25. Хлопцы арганізавалі сур'ёзны бізнес па ўсёй Беларусі. Аб маштабах іх працы гаворыць колькасць кліентаў. Паводле звестак міліцыі, пакупнікі псіхатропу былі ва ўсіх абласцях краіны. Бізнесмены дастаўлялі наркотык у любы пункт краіны. Ніякіх інавацый прадаўцы не прыдумлялі і працавалі праз Інтэрнэт. Там жа і знаходзілі кліентаў, там жа дамаўляліся аб месцы закладкі. Варта адзначыць, самі камерсанты псіхатроп закуплялі ў Расіі у больш буйнога пастаўшчыка.

Афіцыйнага заробку ў маладых людзей не было. Праваахоўнікі мяркуюць, што адзінай крыніцай да існавання ў хлопцаў быў наркагандаль. Варта адзначыць, што адзін з затрыманых хлопцаў ужо быў судзімы за разбойны напад.