Пункт пропуску "Новая Гута" быў часова паралізаваны з-за ўцечкі газу з цыстэрны грузавіка

6 апреля 2019

Надзвычайнае здарэнне адбылося напярэдадні ўвечары. Трывогу падняў кіроўца фуры. Работнікі пагранслужбы  часова перасталі прапускаць транспарт і людзей. Газ прасякнуў з цыстэрны паўпрычэпа. Па выкліку прыбылі ратавальнікі. Супрацоўнікі МНС  зрабілі ўсё, каб прадухіліць верагоднае ўзгаранне. Перавышэння дапушчальнай канцэнтрацыі газу  не зафіксавана. Пункт пропуску неўзабаве аднавіў працу.