Студэнцкія атрады дапамагаюць аграрыям

25 июля 2018

Дапамагаюць на ўборцы ураджаю і студэнцкія атрады. У Мінскай вобласці створана больш як 260 маладзёжных дружын. Працуюць яны не толькі ў полі - у аздараўленчых лагерах, на будаўніцтве паліклінікі і дзіцячых садкоў. Запатрабавана таксама аказанне паслуг студатрадамі ў сферы гандлю, добраўпарадкаванні і азелянненні. Як праходзіць летні працоўны семестр - даведалася Наталля Кузьміцкая.

Ужо другі год запар Карына Труш адпачынак ад лекцый і канспектаў сумяшчае з практыкай у дзіцячым аздараўленчым лагеры «Зарніца». Для сваіх выхаванцаў, як старэйшая сяброўка, без імені па бацьку - проста Карына. Гэта, дарэчы, адразу дапамагае лёгка знайсці падыход да кожнага. А без гэтага ў яе будучай працы - настаўніка - ніяк.

Зараз у лагеры больш за 300 дзяцей. Педагагічнаму калектыву дапамагаюць адразу некалькі студатрадаў. Звычайна з кадрамі тут праблем няма. Нават конкурс. Для адных гэта вельмі добрая практыка, для іншых – карысны жыццёвы вопыт. Студэнт БНТУ Павел Белы на змене ўпершыню, аднак, калі будзе магчымасць, абавязкова прыедзе ў “Зарніцу” зноў.

Ну і вядома, зарабіць, магчыма, першыя грошы ў жыцці. За кожную працоўную змену ў дзіцячых лагерах - а гэта 18 дзён – студэнты атрымаюць ад 300 да 450 рублёў.

За гэта лета ў Мінскай вобласці больша за 3 тысячы студэнтаў паспрабуюць сябе у разнастайных прафесіяй. Экіпажы студатрадаўцаў зараз убіраюць збожжа, маладзёжныя дружыны працуюць на будаўніцтве дзіцячых садкоў і паліклінікі ў Салігорску.

Трэці працоўны семестр хутка скончыцца, аднак для многіх ён не апошні. Студатрады будуць працаваць да 31 жніўня.