Хрэсны шлях прайшоў сёння ля касцёла Святога Роха ў Мінску

23 марта 2016

З малітвы аб ахвярах тэрактаў у Бруселі пачаўся сёння хрэсны шлях у беларускай сталіцы. У ім на чале з архібіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Тадевушам Кандрусевічам прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. На прасторнай пляцоўцы касцёла вернікам паказалі інсцэніроўку, прысвечаную апошняму дню зямнога жыцця Хрыста. Пастаноўка пад адкрытым небам здолела перадаць характары галоўных герояў Евангелля і стварыла атмасферу біблейскай гісторыі.

Містэрыя, якая суправаджалася малітвамі, завяршылася ў касцёле вячэрняй службай. Дарэчы, падобныя інсцэніроўкі хрэснага шляху - даўняя каталіцкая традыцыя.