Сёння ў Беларусі адзначаюць Першамай

1 мая 2014
Першы раз гэтую дату мінскія рабочыя святкавалі ў 1895. А ўжо праз чатыры гады першамайскія дэманстрацыі ў беларускіх гарадах сталі штогадовымі. Зараз свята адзначаюць больш як у 140 краінах свету. Па традыцыі беларусаў аб'яднаюць святочныя шэсці. У сталіцы, абласных і раённых цэнтрах пройдуць масавыя гулянні, канцэрты, выступленні спартсменаў і конкурсы. У Мінску ў парку Янкі Купалы Федэрацыя прафсаюзаў правядзе першамайскі мітынг. Сёлета ён прымеркаваны да 110-годдзя арганізацыі. Пасля заканчэння мітынгу ўдзельнікаў чакае святочны канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады. Масавыя гулянні сёння пройдуць і ў іншых парках сталіцы.