Сталіца сёння адкрывае сезон атракцыёнаў

24 апреля 2019

Падчас зімовага перапынку спецыялісты правялі планавы рамонт і тэхнічную дыягностыку каруселяў. Да новай пары абнавілі зоны адпачынку. Сёлета стане даступная і новая сістэма аплаты - цяпер квіткі на атракцыёны можна набыць анлайн. Уваход будзе ажыццяўляцца праз спецыяльныя турнікеты, якія будуць счытваць з білетаў QR-коды. Акрамя таго, з'явяцца і абанементы на каруселі ў выглядзе спецыяльных пластыкавых карт.

Усяго ў парках сталіцы каля 60 атракцыёнаў. Згодна з падлікамі спецыялістаў, летась на іх пракаціўся прыкладна мільён чалавек.