У Беларусь ідуць моцныя снегапады. Сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі

15 декабря 2018

У асноўным стыхія пагаспадарыць на захадзе краіны. На асобных участках дарог снежныя заносы, магчымая галалёдзіца. Вадзіцелям варта быць вельмі ўважлівымі. У такое надвор'е зніжаецца бачнасць і рызыка аварый значна ўзрастае. Таксама ўзмоцніцца вецер. Яго парывы могуць дасягаць 15 метраў за секунду. Пры гэтым слупкі тэрмометраў ноччу апусцяцца да 10 градусаў, днём будзе да мінус 6.