Глядзіце ў нядзелю ўвечары "Клуб рэдактараў"

19 февраля 2016

Кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў адмовілася прымаць удзел у запісы праграмы "Клуб рэдактараў". Напярэдадні ў Белтэлерадыёкампанію прыйшоў зварот, падпісаны кіраўнікамі БАЖ і галоўнымі рэдактарамі недзяржаўных СМІ. У лісце яны прасілі даць магчымасць выказацца ў "Клубе рэдактараў". На запіс праграмы быў запрошаны старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, яго намеснікі Святлана Калінкіна і Аляксандр Старыкевіч, але не прыйшлі, спаслаўшыся на выключную занятасць. Магчыма, дыялог у праграме адбудзецца на наступным тыдні, калі калегам ізноў не перашкодзяць акалічнасці непераадольнай сілы. А ў гэтую нядзелю ў "Клубе рэдактараў" абмяркуюць дыялог Беларусі і ЕС, а таксама чаму ў ваеннай дактрыне прапісалі каляровыя рэвалюцыі і гібрыдную вайну. Глядзіце ў нядзелю ўвечары пасля "Галоўнага эфіру".