Беларуская армія адпавядае ўсім сучасным патрабаванням

17 сентября 2014

Беларуская армія адпавядае ўсім сучасным патрабаванням і стандартам. У гэтым змаглі пераканацца журналісты на семінары Мінабароны на базе 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння. Гэта эліта сіл спецыяльных аперацый. Падраздзяленне здольнае выконваць найскладанейшыя баявыя задачы, таму абсталяванае па апошнім слове тэхнікі. Па такім жа прынцыпе мадэрнізуюцца і воінскія гарадкі ўсіх механізаваных і мабільных брыгад. Сёлета ўжо праведзена каля 30 вучэнняў. Зараз час экзаменаў настаў для спецыялістаў галоўнага разведвальнага ўпраўлення.


Разам з ГРУ экзамен трымаюць і сувязісты. Тактыка-спецыяльныя вучэнні ўскладненыя яшчэ і лінгвістычна - перамовы ўмоўнага праціўніка вядуцца на замежных мовах. Спецыялісты павінны ўмець не толькі расшыфраваць перамовы і вызначыць дыслакацыю пункта кіравання, але і скласці групоўку верагоднага ворага.