Лаўка-гадзіннік, тэрмометр, чугунная ванна - у Фрунзенскім раёне Мінска прайшоў конкурс на самую крэатыўную лаўку

8 июля 2021
Лаўка-гадзіннік, тэрмометр, гіганцкая чаша ці ўвогуле чугунная ванна. Самыя смелыя дызайнерскія ідэі ўвасобілі ўдзельнікі конкурсу на самую крэатыўную і зручную лаўку, які прайшоў у Фрунзенскім раёне сталіцы. Добраўпарадкаванне натхніла на творчасць работнікаў камунальных прадпрыемстваў, прамысловых і гандлёвых арганізацый. Так, тры дзясяткі арт-аб'ектаў з'явіліся на Алеі сталічных ратавальнікаў  па вуліцы Мазурава. Удзельнікі стараліся ўразіць суддзяў арыгінальнымі ідэямі, а пераможцам стала каманда ЖЭУ № 9 Фрунзенскага раёна.

Побач з арт-алеяй у Фрунзенскім раёне хутка з'явіцца і экасцежка. Дарэчы, ужо да Дня горада вызначаць і самыя арыгінальныя лаўкі сталіцы  на гарадскім этапе спаборніцтва.