МНС Мінскай вобласці праводзіць прафілактычныя рэйды па домаўласніцтвах

30 апреля 2024

У прыватным сектары праходзіць праверка гатоўнасці да летняга сезона. МНС Мінскай вобласці праводзіць прафілактычныя рэйды па домаўласніцтвах. Галоўная задача - вывучыць стан праводкі, пячнога абсталявання, растлумачыць, чаму неабходна абавязкова ўстанаўліваць пажарны апавяшчальнік. Выезды на дачныя ўчасткі звязаныя з пастаянным выкарыстаннем у дамах розных электрапрыбораў і праверкай выканання правіл бяспекі.

З пачатку года ў Мінскай вобласці адбылося 408 пажараў у домаўласніцтвах, загінулі 55 чалавек. Падчас правядзення акцыі МНС надае асаблівую ўвагу адзінокім і пажылым людзям.