Беларускія паралімпійцы выйгралі 5 медалёў у другі дзень летніх гульняў "Мы разам. Спорт"

4 октября 2022
Беларускія паралімпійцы, якія гэтымі дянмі змагаюцца ў Сочы за медалі летніх гульняў "Мы разам. Спорт", працягваюць радаваць балельшчыкаў новымі перамогамі. Зноў свой высокі ўзровень паказалі нашы фехтавальшчыкі. Золата ў жаночай шаблі заваявала Анастасія Касцючкова. У фінале яна была мацнейшай за яшчэ адну беларуску Крысціну Фякліставу. 

Андрэй Праневіч таксама ў шаблі другі, хоць гэты від зброі няпрофільны для чэмпіёна Паралімпіяды ў Рыа. Золата ў скачках у вышыню выйграў наш Дзмітрый Барташэвіч. Ягор Шчалканаў стаў сярэбраным прызёрам у заплыве вольным стылем на 50 метраў. 

Летнія гульні паралімпійцаў "Мы разам. Спорт" афіцыйна адкрытыя


Сёння ж у спарткомплексе "Поўдзень Спорт" прайшла і ўрачыстая цырымонія адкрыцця спаборніцтваў. З-за дажджу мерапрыемства давялося перанесці ў залу адзінаборстваў. Традыцыйныя парад спартсменаў, прывітальныя словы ўдзельнікам і гасцям свята і клятва, якую ад усіх атлетаў прынёс шматразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў Ігар Бокі. 

Заўтра чакаем папаўнення медальнай скарбонкі зборнай Беларусі


Заўтра на турніры да барацьбы за ўзнагароды падключацца нашы футбалісты. Вядома, чакаем працягу медальнага ўраджаю ад плыўцоў, фехтавальшчыкаў і лёгкаатлетаў. І як мінімум дзвюма бронзавымі ўзнагародамі папоўняць скарбонку зборнай прадстаўнікі настольнага тэніса.