Моцныя дажджы ў Беларусі

5 сентября 2017

Моцныя дажджы сёння і ў Беларусі. А пакуль працягваецца ліквідацыя ўчарашніх ліўняў. У Мінскай вобласці навальнічны фронт пашкодзіў дахі больш як 20-ці будынкаў. Раніцай без святла заставаліся два дзясяткі населеных пунктаў. Ужо ўсё адноўлена. У сталіцы дрэвы, якія ўпалі, пашкодзілі 17 аўтамабіляў і дахі двух жылых дамоў. Непагадзь не паўплывала на работу Нацыянальнага аэрапорта. Ён працуе ў штатным рэжыме. Больш за ўсё ападкаў за ноч выпала ў Светлагорску - амаль паўтары месячнай нормы, і ў Жлобіне - крыху больш за месячную норму.