Сёння - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

1 декабря 2013
Ён пройдзе пад дэвізам Дабіцца нуля. Гэта значыць, нуль новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, нуль дыскрымінацыі, нуль смерцяў ад СНІДу. Паводле звестак САЗ, у свеце жыве больш як 35 мільёнаў людзей з ВІЧ. У Беларусі першы выпадак ВІЧ-інфекцыі быў зафіксаваны 26 гадоў назад. За гэты час было зарэгістравана каля 15,5 тысяч чалавек, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека.