Прэзідэнт наведаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі

31 декабря 2020

Пра жыццё і здароўе дзяцей, высокатэхналагічную медыцынскую дапамогу і ўдасканаленне матэрыяльнай базы аховы здароўя сёння гаварылі на вышэйшым узроўні.

Усю першую палову дня прэзідэнт правёў у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах. Гэты візіт працягвае серыю паездак Аляксандра Лукашэнкі па медустановах краіны. Але сёння візіт асаблівы. Прэзідэнт наведвае юных пацыентаў, якім найбольш складана з-за самых цяжкіх дыягназаў. Тут медыкі змагаюцца за самае каштоўнае - жыццё дзіцяці. І сталічны цэнтр у гэтым сэнсе клініка ўнікальная. Сюды на лячэнне прывозяць дзяцей і падлеткаў з усёй краіны. Кіраўніку дзяржавы распавялі пра стан і развіццё цэнтра. Прэзідэнт наведаў навуковыя лабараторыі. А пасля пазнаёміўся і пагутарыў з дзецьмі, якія перанеслі недзіцячыя аперацыі.

Малышоў і падлеткаў сёння, вядома, чакалі падарункі, бо не кожнаму пашанцуе сустрэць Новы год сярод родных. Аляксандр Лукашэнка не прапусціў магчымасць асабіста падбадзёрыць дзяцей, добрае слова таксама лечыць. Для кожнай сям'і анкалагічны дыягназ дзіцяці - гэта цяжкае выпрабаванне. Падтрымка нават проста цёплым словам і пажаданнямі хуткага выздараўлення не бывае лішняй. РНПЦ дзіцячай анкалогіі адкрылі яшчэ ў 1997 годзе. Цэнтр спрыяў развіццю гэтага кірунку медыцыны. Але для дасягнення большых поспехаў неабходна ўдасканаленне матэрыяльнай базы: клініцы патрэбен асобны хірургічны корпус. Медыкі ўпэўненыя, што так яны змогуць больш эфектыўна дапамагаць сваім пацыентам.

Аляксандр Лукашэнка таксама адказаў на пытанні ўрачоў і журналістаў. Ці будуць скарачаць дэкрэтны водпуск бацькам? Чаго чакаць у будучым годзе? І што хацеў бы ўбачыць у падарунак пад ёлкай кіраўнік дзяржавы? Усе падрабязнасці сёння вечарам у "Панараме".