У іракскім аэрапорце горада Эрбіль прызямліўся беларускі ІЛ-76

6 апреля 2015

Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ў іракскі Курдыстан дастаўлены гуманітарны груз. Гэта перасовачныя электрастанцыі, палаткі, коўдры, харчаванне і медыкаменты.

Самалёт прызямліўся ў іракскім аэрапорце горада Эрбіль прыблізна апоўдні па беларускім часе.

У аэрапорце самалёт МНС Беларусі сустракалі губернатар правінцыі Эрбіль, прадстаўнік пасольства Беларусі ў Турцыі, ганаровы консул Беларусі ў Эрбіле. Наступны рэйс дабрачыннай місіі адправіцца ў Сірыю ў бліжэйшыя дні. Агульны кошт двух грузаў ацэньваецца амаль на 6 млрд рублёў.