Сёння ў вернікаў пачынаецца Пятроў пост

12 июня 2017

Ён рыхтуе хрысціян да Дня апосталаў Пятра і Паўла, які адзначаюць 12 ліпеня. Апостальскі пост не такі строгі, як Вялікі. Сухую ежу ўжываюць толькі ў сераду і пятніцу, а ў панядзелак можна есці гарачую без алею. У астатнія дні - рыба, грыбы і кашы. Трэба ўстрымацца ад ужывання мяса, малочных прадуктаў і яек.