Сёння стартуе традыцыйны месячнік па навядзенні парадку пасля зімы.

1 апреля 2013

Сёння ў мэрыі адказныя за правядзенне суботніка склалі падрабязны план мерапрыемстваў.


 


Антаніна Станкевіч пра тое, як змена сезонаў адаб’ецца на знешнім выглядзе сталіцы.


Дастаць з паліц мінулагодні план мерапрыемстваў - не варыянт: надвор’е ўнесла свае карэктывы. Частку работ зараз немагчыма выканаць. Рамонт дарог, дваровых праездаў ды і проста ўборку смецця прыйдзецца адкласці  да больш-менш цвёрдых плюсоў. Але работы хапае. Нават тым, хто 6 красавіка выйдзе на першы суботнік, будзе чым заняцца.


Традыцыйна ў суботніку прымуць удзел тыя, у чые абавязкі і так уваходзіць падтрымліваць чысціню і парадак. Акрамя таго, запрашаюць прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, цэлыя калектывы з прадпрыемстваў горада і ўсіх ахвотнікаў. Таксама да ўдзелу ў суботніку прыцягнуць так званых асацыяльных асоб. Дарэчы, такая практыка выкарыстоўвалася восенню і зімой.


Сваімі планамі па навядзенні парадку падзяліліся і камунальнікі. Сёлета запланавана капітальна адрамантаваць амаль 450 дамоў. Як звычайна, часткова рамонтныя работы аплацяць жыхары. З бюджэту ж дадаткова выдаткуюць амаль 800 мільярдаў рублёў. За гэтыя сродкі ўцепляць фасады, дахі, а таксама памяняюць устарэлыя камунікацыі.


Не забыліся гарадскія ўлады і пра азеляненне. Толькі ў сталічных дварах высадзяць больш за 2 тысячы дрэў і 15 тысяч кустоў. Трэць усіх пасадак таксама плануюць зрабіць з удзелам жыхароў.