Новы навучальны праект "Запусці сэрца" праходзіць у беларускіх школах

27 апреля 2024

Новы навучальны праект "Запусці сэрца" праходзіць зараз у беларускіх школах. У акцыі прынялі ўдзел сёння і міністры аховы здароўя і адукацыі нашай краіны. Кіраўнікі ведамстваў наведалі 205-ю сярэднюю школу Мінска. Плануецца, што з сакавіка па май 25 тыс. дзесяцікласнікаў пройдуць  экспрэс-курс па рэанімаванні чалавека.

Кожную суботу старшакласнікі навучаюцца аказанню першай медыцынскай дапамогі. Праводзяць заняткі супрацоўнікі кафедр Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і валанцёры. Яны на базе школ і гімназій у тэорыі і на практыцы навучаюць падлеткаў  асновам медыцыны. Праходзіць інтэнсіў з выкарыстаннем сучасных манекенаў. Актуальным такі курс будзе не толькі для тых, хто плануе звязаць сваё жыццё з гэтай прафесіяй, але і наогул будзе карысным кожнаму чалавеку.

Такая акцыя праводзіцца ў нас упершыню. Праект ужо выклікаў цікавасць з боку школьнікаў. Як заявіў Андрэй Іванец, плануецца неўзабаве таксама ўвесці ў беларускіх школах курсы па здаровым ладзе жыцця і традыцыйных каштоўнасцях сям'і.