Пра надвор’е: магнітных бур не прагназуецца

27 апреля 2024

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.

28 красавіка ў народным календары пазначаны прысвятак з назвай Пуд. Пчаляры ў гэты дзень аглядалі вуллі. Калі многа пчол загінула пасля зімы, грэчка не ўродзіцца, а калі добра перазімавалі пчолкі - чакай добры ўраджай.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Бярэзінскім запаведніку ў 1978 годзе - каля 7 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 2012-м - 29 з паловай градусаў цяпла.