Устаноўленыя тарыфы ЖКГ у Беларусі на 2022 год

23 декабря 2021
У Беларусі ўстаноўленыя тарыфы для насельніцтва ў сферы ЖКГ на наступны год. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт. У разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі з нарматыўным спажываннем паслуг тарыфы павысяцца ў межах пяці долараў у эквіваленце. Павышэнне будзе ў 2 этапы: з 1 студзеня - на жыллёва-камунальныя паслугі, за выключэннем ацяплення, з 1 чэрвеня - на цеплавую і электрычную энергію, прыродны і звадкаваны газ на мэты ацяплення. Пры гэтым будзе працягнутая праца па дзяржаўнай падтрымцы насельніцтва праз падаванне безнаяўных жыллёвых субсідый.