Незвычайныя імёны ўжо не рэдкасць

24 августа 2013

У пагоні за модай і арыгінальнасцю бацькі ўсё часцей імкнуцца прыдумаць дзецям дзіўныя імёны. Як правіла, бацькі выбіраюць адно з двух: падбіраюць папулярнае замежнае імя або выкарыстоўваюць старажытна-славянскі спіс. Якія імёны ў трэндзе сёлета?


Расказвае Антаніна Станкевіч.


Спіс самых распаўсюджаных дзявочых імёнаў у сталіцы ўзначальваюць Анастасія, Сафія, Марыя і Дар'я. Сярод хлопчыкаў папулярныя - Данііл, Уладзіслаў, Арцём і Іван. Але, як у кожным правіле ёсць выключэнні, так і сярод беларусскіх дзяцей сустракаюцца Лючыі, Ірыаны і Ніколі. Безумоўны плюс рэдкага імя - незабыўнасць і непаўторнасць. Але ўладальнікі такой арыгінальнасці часцей за астатніх аказваюцца ў кур'ёзных сітуацыях. Пасля знаёмства з гэтай дзяўчынай, забыць ці зблытаць яе імя з іншымі амаль немагчыма.


У спісу імёнаў многія замежныя, якія ахвотна пераймаюцца і беларускімі бацькамі. Варыянтаў выбару імя шмат. Адны сем'і даюць новае жыццё даўно забытым стараславянскім. Так, у Беларусі жывуць 20 Вітаўтаў і 15 Рагнед. Іншыя бацькі, якія шануюць царкоўныя традыцыі, называюць дзяцей у гонар святых. Гісторыя імя Іі аказалася такой жа незвычайнай, як і само імя.


Памяняць сваё імя на ўпадабанае можна пачынаючы з 16 гадоў, калі выдаецца першы пашпарт. Аднак, як адзначаюць спецыялісты, прозвішча або імя па бацьку змяніць значна прасцей. Імя - гэта слова, якое мы чуем часцей за астатнія, і яго сугучнасць фарміруе нашу самасвядомасць.


Чалавек заўсёды імкнецца вызначыцца з натоўпу і знайсці сваю індывідуальнасць. Адзенне, прычоскі, звычкі, манеры паводзін - гэта тыя маркеры, па якіх мы адрозніваемся візуальна. Рэдкія імёны таксама не выключэнне. Аднак падбіраючы незвычайнае імя перш за ўсё неабходна думаць пра дзіця, якому яго насіць ўсё жыццё.