Сёння Міжнародны дзень добраахвотнікаў

5 декабря 2019
Яны рэалізоўваюць сацыяльныя праекты, дапамагаюць людзям з абмежаванымі магчымасцямі, удзельнічаюць у будаўніцтве знакавых аб'ектаў і нічога не просяць наўзамен. Сёння Міжнародны дзень добраахвотнікаў. У Беларусі больш за 50 тысяч актывістаў. Яны могуць рэалізаваць сябе ў самых розных сферах. Напрыклад, толькі падчас II Еўрапейскіх гульняў былі задзейнічаны больш чым 8 тысяч валанцёраў. Каманда добраахвотнікаў ёсць у кожнай ВНУ. А нярэдка сваю добраахвотніцкую кар'еру беларусы пачынаюць яшчэ са школы.

За падрыхтоўку добраахвотнікаў адказвае Рэспубліканскі добраахвотніцкі цэнтр. Там праводзяць  навучальныя семінары, а таксама курыруюць дзейнасць ініцыятыўных груп.