Баскетбольны клуб "Мінск" пачынае другі этап розыгрышу Адзінай лігі ВТБ

1 февраля 2023

Баскетбольны клуб "Мінск" у Казахстане пачынае другі этап розыгрышу Адзінай лігі ВТБ. Мясцовая "Астана" - першы сапернік беларусаў у барацьбе за месца ў плэй-оф. Адзначым, што 6 каманд з другой часткі турнірнай табліцы аспрэчаць дзве пуцёўкі ў накаўт-раўнд. Па выніках першага этапа баскетбалісты "Мінска" атрымалі ўсяго адну перамогу пры 21-м паражэнні і паспрабуюць рэабілітавацца зараз.

Прамая трансляцыя паядынку пачнецца ў 16:50 на тэлеканале "Беларусь 5".