Арына Сабаленка ў чвэрцьфінале парнага турніру ў Досе

26 февраля 2020
Арына Сабаленка і бельгійка Эліз Мертэнс выйшлі ў чвэрцьфінал парнага турніру ў Катары. У матчы другога круга перайграны бельгійска-амерыканскі тандэм Фліпкенс/Матэк-Сандс, 6:7, 6:2, 10:7. Сёння Сабаленка пастараецца выйсці і ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду.