Сёння Дзень тэлебачання

21 ноября 2019

Свята было аб’яўлена Генеральнай асамблеяй ААН у гонар І Сусветнага тэлевізійнага форуму ў 1996 годзе. Менавіта тады тэлебачанне прызналі важнай прыладай уздзеяння, у тым ліку і на сусветную палітыку. Бо менавіта тэлебачанне прыцягвала ўвагу ўсяго свету да канфліктаў і пагроз на розных кантынентах, глабальных эканамічных і сацыяльных выклікаў.