Кіраўнік дзяржавы прызначыў членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі

20 декабря 2016

Сёння Кіраўнік дзяржавы сваім указам прызначыў членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі. 

Лідзія Ярмошына прызначана Старшынёй Цэнтрвыбаркама Беларусі з наступным узгадненнем яе прызначэння  з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Членамі ЦВК таксама прызначаны  Алена Дмухайла, Вадзім Іпатаў, Сяргей Каліноўскі, Марына Рахманава і Алег Сліжэўскі.

Заўтра адбудзецца першае пасяджэнне новага складу Цэнтрвыбаркама, на якім будуць абраны намеснік старшыні і сакратар.