Самы малады губернатар Беларусі ўчора заняў сваю пасаду

5 декабря 2019
Дэпутаты Мінскага абласнога савета зацвердзілі 44-гадовага Аляксандра Турчына старшынёй Мінаблвыканкама.

Кіраўнік дзяржавы пазначыў самыя вострыя задачы, якія трэба вырашыць у найбліжэйшы час 

Пазней на нарадзе з актывам рэгіёна Кіраўнік дзяржавы пазначыў самыя вострыя задачы, якія трэба вырашыць у найбліжэйшы час. Першая з ключавых задач на новым этапе - навесці парадак у кадравай сферы. Таксама Аляксандр Лукашэнка засяроджвае ўвагу на зарплатах, рабочых месцах, раўнамерным развіцці вобласці і бізнесу. У гэтым павінны дапамагчы як прадпрымальнікі з глыбінкі, так і інвестары. Самыя буйныя іх праекты павінны быць на асаблівым кантролі. Асобна гаварылі пра палітыку: беларусы выбралі новы парламент, і на дэпутатах, і на ўсіх чыноўніках ляжыць вялікая адказнасць. Галоўнае - чуць і вырашаць праблемы людзей.

Аляксандр Турчын - чалавек з вялікім кіраўніцкім вопытам 

Аляксандр Турчын - чалавек з вялікім кіраўніцкім вопытам, які прайшоў усе прыступкі кар'ернага і прафесійнага росту. Усе праблемы Міншчыны новаму губернатару добра вядомыя. У яго паслужным спісе - пяць гадоў працы ў выканкаме рэгіёна. Менавіта гэты плацдарм у свой час стаў адпраўным пунктам да пасады віцэ-прэм'ера. Гэта яго папярэдняе месца працы.