Стаўка рэфінансавання ў Беларусі зноў зніжаецца

31 мая 2023

Стаўка рэфінансавання зноў зніжаецца ў Беларусі. Па рашэнні Нацбанка з сённяшняга дня яна будзе 9,75.

Змякчэнню грашова-крэдытнай палітыкі ў першую чаргу спрыяе запаволенне гадавой інфляцыі. Таксама рэгулятар адзначае аднаўленне дзелавой актыўнасці і паступовае павелічэнне ўнутранага спажывання.

Ключавую стаўку знізілі ўжо пяты раз з пачатку года.