З сённяшняга дня ў Беларусі змененыя правілы выдачы крэдытаў

1 мая 2018

Банкі ўводзяць каэфіцыент пазыковай нагрузкі для грамадзян. Гэта значыць, банк ацэніць прыбыткі кліента і супаставіць іх з плацяжамі, якія прыйдзецца ўносіць кожны месяц.

Крэдыт выдадуць, калі штомесячныя плацяжы не перавысяць 40 працэнтаў ад агульнага прыбытку. Гэта правіла датычыцца спажывецкіх пазык. Для будаўніцтва або пакупкі жылля падыход іншы. Доўг прывяжуць да кошту нерухомасці, напрыклад, кватэры, якую банк бярэ ў заклад у якасці забеспячэння.