Два новыя землетрасенні магнітудай 4 зафіксаваныя на тэрыторыі Кітая

8 февраля 2016

Іх эпіцэнтр знаходзіўся недалёка ад населенага пункта Агар. Ахвяр і пацярпелых няма. Тым часам выратавальныя работы на поўдні Тайваня працягваюцца. Там у ноч на суботу падземныя штуршкі магнітудай 6 разбурылі 17-павярховы дом. Напярэдадні, праз 30 гадзін пасля яго абвальвання, ратавальнікам удалося дастаць з-пад завалаў жывую 6-месячную дзяўчынку. Больш як 120 чалавек усё яшчэ застаюцца пад абломкамі. З двума пацярпелымі ўдаецца падтрымліваць сувязь. На гэты момант выратаваць удалося больш чым 180 чалавек. Колькасць загінуўшых дасягнула 35-ці.