З 1 жніўня ў краіне новыя спажывецкія бюджэты

1 августа 2013
Так, мінімальная сума расходаў на пакупку асноўнага набору тавараў і паслуг на кожнага ў сям'і з чатырох чалавек будзе складаць мільён 595 тысяч 980 рублёў, а ў маладой сям'і з трох чалавек - мільён 686 тысяч 790 рублёў. Крыху менш - для пенсіянераў і студэнтаў. Што датычыцца дзяцей, то тут лічбы залежаць ад узросту.