У сталіцы пройдуць першыя асеннія кірмашы

28 сентября 2019

Разнастайны выбар сельгаспрадукцыі сёння прапануюць мінчанам. У сталіцы пройдуць першыя асеннія кірмашы. Да канца кастрычніка тавары ад вытворцаў па мінімальных цэнах можна будзе купіць у розных частках горада.

Але асноўных пляцовак будзе дзве: ля "Чыжоўка-Арэны" і Палаца спорту. На працягу чатырох выхадных  гандлёвыя рады будуць размяшчацца на вуліцы Ташкенцкай, а 19 і 20 кастрычніка галоўны кірмаш адбудзецца ў цэнтры горада, на Нямізе.

Цэны будуць максімальна даступнымі. Па некаторых агароднінных пазіцыях расцэнкі дасягнуць гадавога мінімуму.

Сельскагаспадарчыя кірмашы таксама пройдуць ва ўсіх адміністрацыйных раёнах Мінска. Дакладныя адрасы, дзе разгорнецца гандаль, можна знайсці на сайце Мінгарвыканкама.