Пяты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня

3 мая 2016

Адпаведны ўказ сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Рашэнне прынята ў мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. Удзельнікі падвядуць вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за мінулую пяцігодку і абмяркуюць асноўныя палажэнні на будучую. У сходзе прымуць удзел 2,5 тысячы чалавек.