Стратэгію актыўнага даўгалецця абмяркоўваюць на канферэнцыі ЕЭК ААН у Жэневе

3 октября 2018

Стратэгія актыўнага даўгалецця патрэбная для стабільнага развіцця эканомікі Беларусі. Гэта заявіла кіраўнік Мінпрацы на канферэнцыі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Яна праходзіць гэтымі днямі ў Жэневе. Па словах Ірыны Касцевіч, 15 % беларусаў старэйшыя за 65 гадоў. І краіна, дзе вялікае значэнне мае чалавечы капітал, не можа страціць гэты рэсурс. Задача - палепшыць узровень жыцця пенсіянераў, а іх саміх больш актыўна залучаць у эканоміку і сацыяльныя працэсы.

Асноўная тэма форуму ў Швейцарыі - ацэнка поспехаў і недахопаў Міжнароднай канферэнцыі па народанасельніцтве і развіцці. У наступным годзе ёй спраўняецца 25 гадоў. Больш чым 300 удзельнікаў з'езду з 40 краін абмяркоўваюць вырашэнне праблем сямейнай палітыкі, дыскрымінацыі і здароўя. Беларусь сёлета выступае сустаршынёй канферэнцыі ЕЭК.