П'янага вадзіцеля ў Мінску затрымалі самі аўтамабілісты

13 января 2020
Учора на Партызанскім праспекце ўвагу прыцягнуў  мікрааўтобус "мерседэс". Мужчына за рулём сваёй яздой ствараў рэальную небяспеку. Вадзіцелі-сведкі спынілі белы грузавік і затрымалі яго ўладальніка. Мужчына быў п'яны, супрацівіўся і спрабаваў схавацца. Пасля прыбыцця міліцыі  ад медагляду вадзіцель "мерседэса" адмовіўся.