ПРААН, Мінэканомікі і Банк развіцця падтрымліваюць бізнес у рэгіёнах

30 сентября 2019

605 праектаў на агульную суму больш за 100 мільёнаў рублёў. У Беларусі падводзяць вынікі двухгадовага праекта ПРААН, Мінэканомікі і Банка развіцця. Галоўная мэта - садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах. Для гэтага распрацавалі спецыяльны крэдытны прадукт. Акрамя таго, навучанне асновам вядзення бізнесу прайшлі амаль паўтары тысячы прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў. На гэтым сумесныя праекты не завяршаюцца - новы разлічаны на тры гады. У 12 раёнах адкрыюцца бізнес-інкубатары і неўзабаве пачнецца фінансаванне першых ініцыятыў.

Нагадаем, дзяржпраграма па павелічэнні долі малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП краіны прадугледжвае развіццё прадпрымальніцтва ў невялікіх населеных пунктах.