У Інтэрнэце набірае папулярнасць іміджавы відэаролік МНС Беларусі

19 января 2017

Байцы МНС Беларусі сёння адзначаюць прафесійнае свята. З Днём ратавальніка працаўнікоў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Айчынная служба выратавання мае высокакваліфікаваныя кадры і сучасную тэхніку. Сёння беларускія ратавальнікі не толькі дапамагаюць сваім суайчыннікам, але могуць пры неабходнасці выехаць практычна ў любы пункт свету.

Тым часам у Інтэрнэце набірае папулярнасць іміджавы відэаролік МНС Беларусі. Відэа сумарна набрала з пачатку гэтага дня каля 50 000 праглядаў. У хвілінным роліку пад назвай "Пражыць адно жыццё - выратаваць тысячу" можна ўбачыць, як ратавальнікі дапамагаюць людзям, якія патрапілі ў бяду. Супрацоўнікі МНС Беларусі перавозяць на верталётах цяжкапараненых, ратуюць тапельцаў, тушаць пажары і выцягваюць людзей з-пад абломкаў будынкаў.