Прамыя лiнiі пройдуць і ў гэту суботу

23 января 2018

На пытанні не толькі камунальнага характару гатовы адказаць прадстаўнікі ўлады падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэту суботу, 27 студзеня.

У сталіцы з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Крапак.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае старшыня абласнога савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.