Каля дзвюх тысяч юнакоў прыйшлі на дзень адчыненых дзвярэй у Акадэмію МУС

4 октября 2014

Як правільна скласці фотаробат? Што носяць з сабою ў чамадане эксперты-крыміналісты? І як адрозніць падробленыя дакументы ад сапраўдных? Сёння каля дзвюх тысяч юнакоў прыйшлі на дзень адчыненых дзвярэй у Акадэмію МУС. Для будучых абітурыентаў была адкрытая і выстава, якая распавядае пра тое, як праходзяць практычныя заняткі. А ў спартзале хлопцы маглі навучыцца прыёмам рукапашнага бою.


Зараз у Акадэміі МУС праходзіць эксперымент. Яшчэ да пачатку заняткаў курсанты атрымалі поўны пакет матэрыялаў па тых дысцыплінах, якія яны будуць вывучаць. Лекцыі зараз будуць дыялогам выкладчыка і вучняў, бо курсанты будуць прыходзіць на заняткі ўжо падрыхтаванымі. Гэта дасць магчымасць надаць больш часу практыцы і найболей складаным пытанням.